Капітальны рамонт — жыллёва-камунальная паслуга па аднаўленні асноўных фізіка-тэхнічных, эстэтычных і спажывецкіх якасцяў жылога дома, іншага капітальнага будынка, іх канструкцыйных элементаў, інжынерных сістэм, згубленых падчас эксплуатацыі (пункт 25 арт. 1 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Рэкамендаваны пералік асноўных тыпаў работ, выкананых пры капітальным рамонце будынкаў і збудаванняў, вызначаны ў дадатку Б да тэхнічнага кодэкса ўсталяванай практыкі ТКП 45-1.04-206-2010 (02250) «Ремонт, реконструкция и реставрация жилых и общественных зданий и сооружений. Основные требования по проектированию», зацверджанаму загадам Міністэрства архітэктуры і будавання Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2010 г. № 267 «Об утверждении и введении в действие технических нормативных правовых актов в строительстве».
Парадак планавання, правядзення і фінансавання капітальнага рамонту жыллёвага фонду вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавіка 2016 г. № 324.
Адлічэнні на капітальны рамонт маюць мэтавае прызначэнне і могуць быць скарыстаны толькі на правядзенне работ па капітальным рамонце жылога дому.