Даведачная інфармацыя


Камунальнае ўнітарнае рамонтна-эксплуатацыйнае прадпрыемства «Жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае упраўленне г. Баранавічы», утворана 6 чэрвеня 2000 года рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

Гарадскім органам галіновага кіравання прадпрыемствам з’яўляецца КУШП ЖКГ «Баранавіцкая ГЖКГ»

Асноўным відам дзейнасці КУРЭП «ЖРЭУ г.Баранавічы» з’яўляецца забеспячэнне мэтавага выкарыстання і захаванасці жылых памяшканняў камунальнага жыллёвага фонду, а таксама жылых памяшканняў, прынятых на тэхнічнае абслугоўванне на дамоўнай аснове, і аказання паслуг і, адпаведна, прыбылі для развіцця ўласнай матэрыяльнай базы, паляпшэння ўмоў працы і побыту членаў працоўнага калектыву.

На балансе стаіць 453 жылых дома (у тым ліку 14 інтэрнатаў), 473 жылых дома — на тэхнічным абслугоўванні (прыватызавана 100% кватэр). Экспутаваная плошча складае 2731,198 тыс.м2. Ускладзеныя на ЖРЭУ функцыі ўжыццяўляюцца працоўным калектывам колькасцю 470 чалавек.

У склад КУРЭП «ЖРЭУ г.Баранавічы» уваходзяць структурныя падраздзяленні: сем жыллёва-эксплуатацыйных службаў, рамонтна-будаўнічы ўчастак, транспартны ўчастак, аварыйна-тэхнічная служба.

Аварыйна-тэхнічная служба забяспечвае ліквідацыю аварыйных сітуацый у жылых дамах, якія стаяць на балансе, і дамах ЖБК паводле дамоваў. Рэжым працы аварыйна-тэхнічнай службы: кругласутачна, без выхадных.

Адрас прадпрыемства: г. Баранавічы, вул. Савецкая, 59. Паштовы індэкс 225409.

E-mail: post@jreubar.by

Тэлефон прыёмная / факс – 64-16-91, аддзел кадраў 64-16-92

Рэжым працы: Панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін.
Выхадныя дні: субота, нядзеля.

Рэквізіты:
УНП 200525764
р / с BY81 AKBB 3012 6026 2001 6130 0000
Цэнтр банкаўских паслуг №127 АСБ Беларусбанк г. Баранавічы БІК AKBBBY2Х.