Тэхнічнае абслугоўванне

Тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў – гэта комплекс работ па забеспячэнні бесперабойнага функцыявання інжынерных сістэм і кантролю за тэхнічным станам канструкцыйных элементаў будынка падчас эксплуатацыі.
Тэхнічнае абслугоўванне шматкватэрных дамоў праводзіцца на рэгулярнай аснове (ва ўсталяваныя тэрміны) і сплачваецца згодна тарыфам.

Тэхнічнае абслугоўванне дому ў Беларусі ўлучае наступныя тыпы работ:

  • Забеспячэнне спраўнасці і належнага стану канструкцыйных частак будынка (работы з падмуркам, падваламі, падполлямі, цокалямі, вокнамі, сценамі, унутраным і вонкавым адстроем, фасаднымі элементамі будынка, перакрыццямі, нумарнымі знакамі і паказальнікамі, паддашкавымі памяшканнямі і канструкцыямі, падлогамі ўва ўсіх памяшканнях, акрамя кватэр)
  • Забеспячэнне працаздольнасці інжынерных сістэм і рэгуляванне розных параметраў іх работы (работы з печкамі, абагравальнымі і вентыляцыйнымі сістэмамі, сістэмамі водазабеспячэння, каналізацыі, электразабеспячэння
  • Аварыйнае абслугоўванне (работы выконваюцца ў выпадку вострай патрэбы, графік выканання адсутнічае)

Поўны пералік работ па тэхнічным абслугоўванні шматкватэрных дамоў устаноўлены Пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 20.05.2013 № 12 «Об установлении перечня работ по техническому обслуживанию и периодичности их выполнения»

У выпадку асцярожнай эксплуатацыі жылых дамоў, а таксама выкананні нормаў па правядзенні тэхнічнага абслугоўвання дазваляе падтрымваць будынак у належным стане з адпаведным выглядам на працягу ўсяго перыяду паміж капрамонтамі.