Капітальны рамонт

Капітальны рамонт — жыллёва-камунальная паслуга па аднаўленні асноўных фізіка-тэхнічных, эстэтычных і спажывецкіх якасцяў жылога дома, іншага капітальнага будынка, іх канструкцыйных элементаў, інжынерных сістэм, згубленых падчас эксплуатацыі (пункт 25 арт. 1 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Рэкамендаваны пералік асноўных тыпаў работ, выкананых пры капітальным рамонце будынкаў і збудаванняў, вызначаны ў дадатку Б да тэхнічнага кодэкса ўсталяванай практыкі ТКП 45-1.04-206-2010 (02250) «Ремонт, реконструкция и реставрация жилых и общественных зданий и сооружений. Основные требования по проектированию», зацверджанаму загадам Міністэрства архітэктуры і будавання Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2010 г. № 267 «Об утверждении и введении в действие технических нормативных правовых актов в строительстве».

Парадак планавання, правядзення і фінансавання капітальнага рамонту жыллёвага фонду вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавіка 2016 г. № 324.

Адлічэнні на капітальны рамонт маюць мэтавае прызначэнне і могуць быць скарыстаны толькі на правядзенне работ па капітальным рамонце жылога дому.

Графік капітальнага рамонту жыллёвага фонду г.Баранавічы, які ўсталяваны на 2024 год

Перспектыўная праграма капітальнага рамонту жыллёвага фонду г.Баранавічы на 2021- 2025 гг.